Лукашэнка не даў пакуль Нацбанку кантроль над страхавым рынкам

Лукашэнка не даў пакуль Нацбанку кантроль над страхавым рынкам

Аляксандр Лукашэнка адклаў на год рашэнне аб перадачы Нацыянальнаму банку паўнамоцтваў па рэгуляванні страхавой дзейнасці і рынку каштоўных папер. Затое галоўны банк Беларусі атрымае кантроль над Банкам развіцця.

Праект адпаведнага ўказа, як інфармуе БЕЛТА, быў разгледжаны 29 лютага падчас даклада Лукашэнку аб праектах указаў па развіцці фінансавага рынку краіны.

Страхавую дзейнасць і рынак каштоўных папер у Беларусі па-ранейшаму будзе рэгуляваць Міністэрства фінансаў. Аднак Лукашэнка вырашыў даць Нацбанку кантралюючыя паўнамоцтвы ў гэтых сферах. Пры неабходнасці будзе прыняты адпаведны нарматыўны прававы дакумент. У такім рэжыме плануецца працаваць на працягу года. Потым зноў вернуцца да пытання аб надзяленні Нацбанка паўнамоцтвамі па рэгуляванні страхавання і рынку каштоўных папер.

Падчас дакладу Лукашэнка адзначыў, цяпер рэгуляваннем страхавання і рынку каштоўных папер паспяхова займаецца Міністэрства фінансаў.

Калі ж зайшла гаворка пра Банк развіцця, было агучана, што цяпер ён у цэлым выконвае функцыі банкаў, за выключэннем абслугоўвання насельніцтва. Таму перадача Нацбанку рэгулюючых паўнамоцтваў над Банкам развіцця — лагічны крок, узгоднены з усімі зацікаўленымі бакамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі