Лукашэнка: Нікому не дазволена душыць насельніцтва (відэа)
У сераду кіраўнік дзяржавы правёў нараду па бягучых пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі.
На ёй Аляксандр Лукашэнка заявіў пра недапушчальнасць таго, каб урад вырашаў праблемы шляхам празмернага павелічэння тарыфаў для насельніцтва. Ён пацікавіўся, ці досыць узважаныя рашэнні, якія прымаюцца ўрадам па цэнах і тарыфах, у тым ліку на Жыллёва-камунальнай гаспадарцы.
"Я проста хачу ўрад папярэдзіць, — цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі БелаПАН. — Калі пад марку праблем і складанасцяў, якія сёння ствараюцца ў краіне, вы хочаце вырашыць даўнія праблемы, а ва ўрадзе, як казаў класік, заўсёды свярбелі рукі ў два-тры разы павялічыць нагрузку на насельніцтва, то гэта стратэгія памылковая. Нікому не дазволена душыць насельніцтва, і гэта не папулізм".
Паводле Лукашэнкі, рост тарыфаў, цэнаў павінен быць абгрунтаваны і "пакрывацца заработнымі платамі і даходамі нашых людзей". Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што павышэнне цэн і тарыфаў, калі гэта неабходна, павінна адбывацца паступова, а не ў адзін момант і ў вялікім памеры.
Аляксандр Лукашэнка прыгразіў чыноўнікам турмой за хлусню (відэа)