Лукашэнка падпісаў 10-дзённы "бязвіз" для турыстаў у Гродне і Брэсце
Замежныя грамадзяне могуць знаходзіцца візы ў асобных раёнах Брэсцкай і Гродзенскай абласцей да 10 дзён. Адпаведныя змены ўнесеныя ўказам №462 "Аб устанаўленні бязвізавага парадку ўезду і выезду замежных грамадзян", які Аляксандр Лукашэнка падпісаў 26 снежня, паведамляе яго прэс-служба.
На тэрыторыі Брэста і Брэсцкай вобласці, Гродна і Гродзенскай вобласці павялічваецца колькасць пунктаў пропуску для бязвізавага ўезду для замежных турыстаў. Гэтыя пункты пропуску будуць размешчаныя на чыгуначных вакзалах і ў аэрапортах. Тэрмін часовага знаходжання замежных турыстаў павялічваецца да 10 сутак. Акрамя таго, пашыраюцца тэрыторыі для часовага знаходжання замежных турыстаў.
Напрыклад, для замежных турыстаў парку "Аўгустоўскі канал" будзе дазволена знаходзіцца на тэрыторыі Гродна і ўсяго Гродзенскага раёна. Наведвальнікам Нацыянальнага парка "Белавежская пушча" дазволяць знаходзіцца на тэрыторыі турысцка-рэкрэацыйнай зоны "Брэст", у якую ўваходзяць Брэст, Брэсцкі, Жабінкаўскі, Камянецкі і Пружанскі раёны Брэстчыны, а таксама Свіслацкі раён Гродзеншчыны. Пры гэтым для наведвання Аўгустоўскага канала або турысцка-рэкрэацыйнай зоны "Брэст" замежным грамадзянам варта мець пры сабе сапраўдны дакумент для выезду за мяжу і дакумент, які дае права на індывідуальнае або групавое наведванне адпаведнай тэрыторыі. Гэты парадак распаўсюджваецца на грамадзян з 77 краін.
Указ набывае моц з 1 студзеня 2018 года. Мяркуецца, што гэтая мера дазволіць павялічыць турыстычны паток і экспарт турыстычных паслуг на 30%.
Цяпер бязвізавы парадак уезду і часовага знаходжання на тэрыторыі Белавежскай пушчы на тэрмін да трох сутак, а на тэрыторыі Аўгустоўскага канала і прылеглых да яго тэрыторыях — да пяці сутак.