Лукашэнка падпісаў указ аб дадатковай падтрымцы ААТ "Камволь"

Лукашэнка падпісаў указ аб дадатковай падтрымцы ААТ "Камволь"

Адкрытае акцыянернае таварыства "Камволь" дадаткова атрымае больш за 50 млн еўра на завяршэнне мадэрнізацыі і папаўненне абаротных сродкаў. Гэтая мера прапісаная ўказе №493 Аляксандра Лукашэнкі ад 17 снежня, які абнародаваны сёння.

Адпаведны крэдыт выдасць "Беларусбанк" пад гарантыі ўрада. Вяртаць крэдыт, выдадзены пад 9% гадавых, "Камволь" будзе ў 2017-2023 гадах.

Таксама прадпрыемству выдадуць бюджэтную пазыку на 5 млн еўра. За гэта на такую ж суму павялічыцца дзярждоля ў "Камволі", адзначае БелаПАН.

Як паведамлялася раней 4 снежня на нарадзе Аляксандр Лукашэнка заявіў, што планаваў наведаць "Камволь", аднак наўмысна адмовіўся ад гэтага. Кіраўнік дзяржавы патлумачыў, што "міністр пачаў займацца там ашуканствам. І для таго каб паказаць на працягу аднаго-двух дзён працу прадпрыемства, сабраў усё, што можна, з міністэрства, з канцэрна, звёз туды сыравіну для таго, каб на дзень-два запусціць машыны, а па ад'езду прэзідэнта, напэўна, паспяхова іх спыніць".

Лукашэнка паабяцаў, што яшчэ прыедзе на "Камволь", але нечакана.

Мадэрнізацыя "Камволя" ва ўмовах дзеючай вытворчасці вядзецца з 14 лістапада 2013 года.

Фота: minsk.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі