Лукашэнка паказаў кавуны і дыні, вырашчаныя на сваім участку (фота, відэа)

Як паведамляла Еўрарадыё, 15 жніўня кіраўнік Беларусі заявіў, што вырасціў на сваім участку кавуны і дыні. Прычым кавуны, па словах Аляксандра Лукашэнкі, атрымаліся “смачнейшыя, чым астраханскія”.

Натхніўшыся ўласным досведам, Лукашэнка прапанаваў вырошчваць кавуны на Палессі. Ён мяркуе, што гэтым проста неабходна займацца.

На свежых фатаграфіях відаць, што ў збіарнні ўраджаю кавуноў і дыняў беларускаму кіраўніку дапамагаў яго малодшы сын Мікалай. 

Фота з афіцыйнага сайта Аляксандра Лукашэнкі

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі