Лукашэнка параіў бацькам прыбраць дзяцей з вуліц: каб потым не было балюча
27 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка выступіў з пагрозамі не толькі на адрас працоўных, якія спрабуюць арганізаваць забастоўкі, але і студэнтаў-забастоўшчыкаў. Ён загадаў іх проста выключаць, а хлопцаў адпраўляць у войска. У той жа час Лукашэнка заклікаў бацькоў паўплываць на сваіх дзяцей.
"Прыбярыце сваіх дзяцей з вуліцы, каб пасля не было балюча, — гаварыў ён на нарадзе. — А з астатнімі мы будзем разбірацца па ўсёй строгасці закону".
У апошнія дні ў акцыях пратэсту ў Беларусі пачалі ўдзельнічаць нават школьнікі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.