Лукашэнка патрабуе завяршыць мадэрнізацыю аэрапорта "Мінск" аператыўна

Ён падкрэсліў, што ўсё павінна быць зроблена за разумныя грошы і ідэальна. "Таму што чалавек, які ляціць у Беларусь, адразу будзе глядзець у ілюмінатар, дзе прызямліцца, таму ўсё павінна быць прыгожа. Да чэмпіянату свету навядзіце глянец. Усё павінна быць па-гаспадарску. Мы павінны давесці да розуму гэты аэрапорт", — перадае БЕЛТА словы Лукашэнкі.



Кіраўнік дзяржавы заявіў, што для яго гэта пытанне гонару. Па яго словах, у цяжкія для Беларусі часы былі прапановы прадаць аэрапорт, але Лукашэнка пасля доўгага роздуму адмовіўся. Цяпер аэрапорт, па яго словах, прыбытковы і з'яўляецца сімвалам нашай краіны.



Таксама Лукашэнка прапанаваў разгледзець магчымасць будаўніцтва новай узлётна-пасадачнай паласы ў аэрапорце сваімі сіламі, без замежных інвестараў. Па яго словах, замежнікаў найчасцей прыцягваюць для таго, каб атрымаць "адкат".



Фота — БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі