Лукашэнка паўдзельнічаў у адкрыцці новага завода “БелДжы” (фота)
17 лістапада Аляксандр Лукашэнка паўдзельнічаў у адкрыцці новага завода “БелДжы” і запуску серыйнай вытворчасці. З канвеера сышоў першы беларускі легкавы аўтамабіль GeelyAtlas NL3. Спачатку прадпрыемства будзе працаваць на палову сваёй магутнасці — 60 тысяч машын за год.
“Нашы сябры адгукнуліся на маю просьбу і дапамаглі стварыць гэты выдатны завод, — цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА. — Больш таго, яшчэ і пракрэдытавалі. Таму найперш я хачу сёння сказаць, што мая мара зрабіць свой легкавы аўтамабіль здзейснілася”. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што цяпер галоўнае — прадаць прадукцыю ва ўмовах вельмі моцнай канкурэнцыі.
Аляксандр Лукашэнка азнаёміўся з сучаснымі тэхналагічнымі працэсамі, якія выкарыстоўваюцца падчас выпуску аўтамабіляў. Яму паказалі легкавікі, якія выпускаюцца і якія яшчэ толькі плануюцца да вытворчасці, інфармуе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.