Лукашэнка паведаміў, што стаяў на ўліку ў пакоі міліцыі ў школьныя гады
Выступаючы на рэспубліканскім педсавеце ў Мінску, Аляксандр Лукашэнка разгаварыўся пра дысцыпліну ў школе. Між іншага, ён прызнаўся, што ў школьныя гады сам стаяў на ўліку ў дзіцячым пакоі міліцыі, піша tut.by.
Кіраўнік дзяржавы даў указанне міністру ўнутраных спраў Ігару Шуневічу вырашаць такія праблемы з падлеткамі.
Лукашэнка заявіў, што ў яго час дысцыпліны ў школах было больш, чым цяпер. Пасля гэтага і прагучала нечаканае прызнанне
"Я быў цяжкім вучнем. Прызнаюся: у дзіцячым пакоі міліцыі на ўліку стаяў у пераходным узросце. І калі прыходзіла жанчына-капітан міліцыі, забыўся прозвішча, мне пальцам трэсла - у мяне сэрца ў пяткі сыходзіла. Хоць я быў нахабістым хлопцам... Гэта значыць, дзесьці міліцыю трэба падключыць, каб дырэктару і настаўніку дапамагчы. Таму што ў нас у школе вольніцы вышэй за дах", — зрабіў выснову кіраўнік Беларусі.