Лукашэнка пра паездку ў Маскву: "Ну, паедзем правядзем парад"

Лукашэнка пра паездку ў Маскву: "Ну, паедзем правядзем парад"

16 чэрвеня падчас наведвання Гродна Аляксандр Лукашэнка заявіў пра няпростую сітуацыю з каранавірусам у Расіі. Паводле яго слоў, у расійскай сталіцы "яшчэ неяк спраўляюцца", паколькі ідзе падрыхтоўка да параду Перамогі. Ён быў перанесены з 9 траўня на 24 чэрвеня ў сувязі з пандэміяй каранавіруса. У Мінску ж парад не праносіўся.

"Як жа: беларусы правялі парад 9 траўня, а Расія не правяла — трэба праводзіць, цытуе словы Лукашэнкі яго прэс-служба. — Ну, паедзем правядзем парад. Але абстаноўка вельмі цяжкая, і мы, вядома, так пазіраем на сваіх родных братоў, каб да нас гэта не вярнулася. Думаю, не вернецца, таму што мы не зачыніліся".

Як вядома, беларускі кіраўнік паедзе на парад у Маскву.

Аляксандр Лукашэнка даказваў працоўным "Гродна Азота" слушнасць палітыкі ў Беларусі ў дачыненні каранавіруса. "Той, хто ізаляваў народ. атрымаў другую хвалю", — заявіў ён. Паводле слоў Лукашэнкі, яго радуе, што ў нашай краіне "гэты няшчасны вірус аслабеў".

У Беларусі пацверджаныя 55 369 выпадкаў COVID-19 (+689 за суткі), памерлі 318 чалавек (+6). У Расіі зарэгістравана 545,4 тысячы выпадкаў заражэння (+8248), памерлі 7284 чалавекі (+193).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі