У Маскве пракаментавалі словы Лукашэнкі пра "грошы расійскіх алігархаў"
У Маскве пракаментавалі словы Аляксандра Лукашэнкі пра "грошы расійскіх алігархаў". 4 чэрвеня падчас прызначэння новага прэм'ера і членаў ураду беларускі кіраўнік заявіў, што пэўныя палітычныя сілы ў нашай краіне фінансуюцца з-за ўсходняй мяжы. 9 чэрвеня падчас нарады з сілавікамі Лукашэнка падкрэсліў, што праваахоўнікі маюць справу толькі з выканаўцамі, а яшчэ ёсць і "гаспадары з грашыма".
"Нам невядома пра нейкіх расійскіх алігархаў, пра іх існаванне", — цытуе словы Дзмітрыя Пяскова, прэс-сакратара расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна ТАСС. Пяскоў нагадаў, што звычайна алігархамі называюць бізнесменаў, якія маюць палітычныя памкненні і жаданне выкарыстоўваць свой капітал для ўплыву на палітыку.
"Таксама невядома пра тое, што яны [алігархі] нечым займаліся б у Беларусі", — падкрэсліў Пяскоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.