Лукашэнка — пра "ўльтыматумы і забастоўкі"
27 кастрычніка падчас нарады, прысвечанай падрыхтоўцы шостага Усебеларускага народнага сходу, Аляксандр Лукашэнка згадаў пра "заклікі" з Польшчы і Літвы "аб ультыматумах і забастоўках". Ён згадаў даручэнне, якое 26 кастрычніка даў у прыватнасці прэм'ер-міністру Раману Галоўчанку: "Нікога не трэба ўгаворваць — ні рабочых, ні студэнтаў, ні лекараў, ні настаўнікаў, ні дзяржслужбоўцаў". Паводле яго слоў, "цяпер такі момант, калі кожны павінен выбіраць у сваім жыцці тую дарогу, па якой ён будзе рухацца".
"Няхай вызначаюцца, дзе яны хочуць жыць, як яны хочуць жыць", — гэтыя словы гучаць ці як парада, ці як пагроза.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.