Лукашэнка прапануе, каб у райвыканкамах прызначалі кіраўнікоў прыватных структур

Лукашэнка на пасяджэнні прэзідыуму УНС

Лукашэнка на пасяджэнні прэзідыуму УНС / БЕЛТА

Кіраўнікоў прыватных структур могуць прызначаць ці зацвярджаць старшыні райвыканкамаў. Пра гэта заявіў на пасяджэнні прэзідыума Усебеларускага народнага сходу Аляксандр Лукашэнка.

Ён устурбаваўся, што кіраўнікі райвыканкамаў працуюць не так як след, а ў Беларусі няма дакумента, які выразна апісвае іх паўнамоцтвы кіраўнікоў. Пасля гэтага і прагучала нечаканая прапанова наконт прыватных кампаній.

"Нам патрэбны вычарпальны дакумент. У старшыні райвыканкама ён павінен як настольная кніжка ляжаць. Старшыня ёсць старшыня. Ён павінен займацца ўсім. Нічога страшнага, калі ён у нейкім сэнсе будзе прызначаць, зацвярджаць, узгадняць кіраўнікоў прыватных структур. Тады і ўплыў будзе ў іх на гэта", — перадае БЕЛТА словы Лукашэнкі.

Гэтыя паўнамоцтвы ён хоча аддаць усяму райвыканкаму: старшыня будзе ўносіць кадравыя прапановы, а выканкам — зацвярджаць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі