Лукашэнка: Прапануюць ствараць дэпазіт $10000 на трэцяе дзіця
У пасланні да беларускага народа і Нацыянальнага сходу кіраўнік дзяржавы агучыў прапановы па падтрымцы нараджальнасці ў Беларусі.
Аляксандр Лукашэнка расказаў, што ёсць дзве новыя прапановы па падтрымцы сямей з дзецьмі. Калі цяпер пры з’яўленні другога дзіцяці маці атрымлівае 40% ад сярэдняй зарплаты ў месяц, то прапануецца, каб сям’і выплачвалася 35% ад сярэдняй зарплаты на кожнае дзіця, калі гэта другое дзіця ў сям’і. Іншая прапанова палягае на тым, каб ствараўся дэпазіт 10 тысяч долараў пры нараджэнні трэцяга дзіцяці.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што гэта толькі прапановы, рашэнне яшчэ не прынятае.
Фота — ria.ru