Лукашэнка правядзе чарговую нараду па сітуацыі з каранавірусам
Аляксандр Лукашэнка правядзе чарговую нараду па сітуацыі з каранавірусам у Беларусі. Як паведамляе яго прэс-служба, яна прызначана на чацвер у Палацы Незалежнасці. Адзначаецца, што нарада праводзіцца найперш з нагоды ўскладнення сітуацыі з каранавірусам у суседзяў нашай краіны.
"Відавочны прырост ёсць і ў Беларусі, — піша тэлеграм-канал Пул Первого. — Сітуацыю трымаюць пад кантролем. Да другой хвалі медыкі гатовыя".
У Беларусі на 7 кастрычніка было зарэгістравана 81,5 тысячы выпадкаў заражэння каранавірусам (+415 за суткі), памерлі 874 чалавекі (+6 за суткі).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.