Лукашэнка правёў сакрэтныя абнаўленні ў КДБ

Камітэт дзяржбяспекі

Камітэт дзяржбяспекі

20 траўня Аляксандр Лукашэнка правёў шэраг прызначэнняў у структуры КДБ. Пры гэтым яго прэс-служба не паведамляе ні імёны новапрызначаных кадэбістаў, ні іх пасады.

Разам з тым Лукашэнка запатрабаваў, каб КДБ спыняў дзейнасць замежных спецслужбаў на тэрыторыі Беларусі. Ён згадаў полк Каліноўскага, хаця і не назваў яго: "Мы бачым, што яны рыхтуюць рознага кшталту ўзброеныя атрады і ледзь не палкі, як яны іх называюць, каб ажыццявіць уварванне на тэрыторыю Беларусі".

Таксама Лукашэнка заклікаў кадэбістаў змагацца з карупцыяй і "крышаваннем" у Беларусі. Як вынікае, гаворка ідзе пра кантроль за дзейнасцю іншых сілавых органаў: "Вельмі важная задача, гэта галоўная прычына таго, што я запрасіў вас сюды ў сувязі з прызначэннем, — гэта пытанні недапушчэння карупцыі і крышавання ў нашай краіне з боку падкантрольных вам органаў. Вы вядзеце контрразведвальнае забеспячэнне і кантрольных органаў, і праваахоўных органаў. Вы павінны прымаць адпаведныя меры і інфармаваць мяне, калі раптам у кагосьці ўзнікне жаданне пашырыць сваю дзейнасць карупцыйную на тэрыторыі Беларусі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі