Лукашэнка: Прыватызацыя не павінна быць абвальнай або шокавай

Лукашэнка: Прыватызацыя не павінна быць абвальнай або шокавай

У чацвер Аляксандр Лукашэнка выказаўся на тэму прыватызацыі. Ён сустракаўся з віцэ-прэзідэнтам Еўрапейскага банку рэканструкцыі і развіцця Аланам Пію. "Мы абсалютна не супраць працэсаў прыватызацыі, гэта зусім натуральная норма", — цытуе словы Лукашэнкі яго прэс-служба. Паводле яго слоў, калі дзяржава не можа кіраваць нейкімі актывамі, то іх трэба аддаць эфектыўнаму ўласніку.  

"Мы супраць абвальнай і шокавай прыватызацыі. Гэта сутнасць нашага падыходу", — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Ён нагадаў госцю, што аб'екты, якія на сённяшні дзень належаць дзяржаве, ствараліся ўсім народам. І людзі будуць незадаволеныя, калі іх "прадаць за бясцэнак". Прыватызацыя не павінна стаць прычынай напружання ў грамадстве, падкрэсліў Лукашэнка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі