Лукашэнка прызначыў камандуючага Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі СПА

Лукашэнка прызначыў камандуючага Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі СПА

Генерал-маёр Ігар Голуб прызначаны камандуючым Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны Узброеных Сіл. Адпаведны ўказ №315 падпісаў у чацвер Аляксандр Лукашэнка, перадае БЕЛТА. Дагэтуль Голуб займаў пасаду намесніка камандуючага ВПС і войскамі СПА. 

Намеснікам Голуба Лукашэнка прызначыў генерал-маёра Андрэя Гурцэвіча, які займаў пасаду начальніка факультэта Генштаба Узброеных Сіл — намесніка начальніка Ваеннай акадэміі.

Як паведамляе сайт Мінабароны, Ігару Голубу 49 гадоў. Ён нарадзіўся ва ўкраінскім Чарнігаве, дзе скончыў вышэйшую вайсковую авіяцыйную вучэльню лётчыкаў.

Вайсковую кар’еру Голуб, як удакладняе nn.by, пачынаў у беларускім Шчучыне, у складзе 979-га знішчальнага авіяцыйнага палка. Потым служыў у Паставах у 378-м асобным штурмавым авіяцыйным палку. Быў камандуючым ў 206-й знішчальнай авіяцыйнай дывізіі ў Лідзе.

У 2005 ён скончыў Вайсковую акадэмію Беларусі, а ў 2011-м — факультэт Генштаба Вайсковай акадэміі нашай краіны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі