Лукашэнка прызначыў новага міністра транспарту

Лукашэнка прызначыў новага міністра транспарту

Аляксандр Лукашэнка прызначыў новага міністра транспарту і камунікацый. Ім стаў 41-гадовы Аляксей Аўраменка, які дагэтуль працаваў у міністэрстве на пасадзе першага намесніка, інфармуе БЕЛТА.

Аўраменка — ураджэнец Мінска. Ён скончыў Беларускую дзяржаўную палітэхнічную акадэмію, Акадэмію кіравання пры прэзідэнце. У Міністэрства транспарту і камунікацый перайшоў у 2013-м з апарату Саўміна. Першым намеснікам міністра стаў ў 2016 годзе.

Папярэдні міністр транспарту Анатоль Сівак у лістападзе 2018 года ачоліў Мінгарвыканкам. Яму было ў той час 56 гадоў. Новы міністр значна маладзейшы за яго.

 Больш важных і цікавых навінаў у праграме “Еўразум” за 15.01

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі