Лукашэнка прызнаўся, што звольніў найлепшага кіраўніка вобласці

Ён хоча пракантраляваць, як урад выконвае яго даручэнні. Не прэзідэнцкая гэта, вядома, справа, але што рабіць, калі ўрад не працуе", — пераказвае interfax.by словы кіраўніка дзяржавы падчас візіту на завод "Керамін".



Лукашэнка згадаў свае пятнічную паездку на "Барысаўдрэў", пасля якой былі звольненыя некаторыя чыноўнікі. Ён патлумачыў, што чыноўнікі "паабяцалі, але не выканалі".



У прыватнасці, беларускі кіраўнік згадаў пра адстаўку старшыні Мінаблвыканкама Барыса Батуры. "Батура — не горшы губернатар. Гэта быў адзін з найлепшых губернатараў", — заявіў Лукашэнка. Ён патлумачыў, што рашэнне пра звальненне Батуры прыняў у сувязі з тым, што чыноўнік за год не змог выканаць дадзеныя яму даручэнні.



У сувязі з гэтым кіраўнік дзяржавы запатрабаваў ад старшыні Мінгарвыканкама Мікалая Ладуцькі папярэдзіць кіраўнікоў раённых адміністрацый сталіцы пра няўхільнае выкананне даручэнняў, у тым ліку па навядзенні парадку на даручаных ім тэрыторыях.



Фота Аляксандра Лукашэнкі і Барыса Батуры — gazetaby.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі