Лукашэнка: Пытанне адзінай валюты ў ЕАЭС на парадку дня не стаіць (відэа)

Карэспандэнт агенцтва ІТАР-ТАСС запытаўся ў Аляксандра Лукашэнкі наконт перспектываў адзінай валюты ў ЕАЭС.

Па словах беларускага кіраўніка, гэта пытанне толькі абмяркоўвалі, і на парадку дня яно не стаіць. Прычым не абавязкова адзінай валютай у міждзяржаўным аб'яднанні будзе расійскі рубель.

"Але мы вырашылі, што калі прыйдзе час — вернемся да гэтага пытання. Але не думаю, што гэта будзе пры маім прэзідэнцкім жыцці", — дадаў Лукашэнка.

Прэс-канферэнцыя Лукашэнкі (анлайн)

Фота — БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі