Лукашэнка расказаў паслам на Кубе, у Іране і Манголіі, як не стаць здраднікамі

Лукашэнка расказаў паслам на Кубе, у Іране і Манголіі, як не стаць здраднікамі

18 чэрвеня Аляксандр Лукашэнка прызначыў трох новых паслоў у далёкіх краінах. У Іране паслом стаў Дзмітрый Кальцоў, у Манголіі — Дзмітрый Гарэлік, на Кубе — Валерый Бараноўскі.

"Я проста хачу вас публічна папярэдзіць, — гаварыў Лукашэнка. — Вы — пісьменныя людзі, вопытныя людзі, "людзі з мазгамі". Вы маеце права мець і маеце сваю кропку гледжання, сваё меркаванне. Але вы ведаеце, куды вы ідзеце. Вы прадстаўляеце краіну і прэзідэнта там, куды вас сёння прэзідэнт накіраваў. Таму, я так мяркую, тую палітыку, якую здзяйсняе кіраўніцтва краіны, вы безумоўна падтрымліваеце?"

Лукашэнка ў гэты момант паглядзеў на паслоў.

"Калі не, ці змянілася меркаванне, трэба прыйсці, ціха, спакойна... сказаць, што... я не магу. Каб здрады не было, — гаварыў ён. — Я гэта гавару, таму што былі ў нас паслы, вы гэта добра ведаеце, якія паступалі адпаведным чынам [у 2020-м падтрымалі пратэсты ў Беларусі]. Няхай гэта адзінкавыя выпадкі, але гэта непрымальна. Вы — людзі больш чым ваенныя... вы на чужыну едзеце".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі