Лукашэнка расказаў, што знайшлі пры ператрусе ў "Белгазпрамбанку"

Лукашэнка расказаў, што знайшлі пры ператрусе ў "Белгазпрамбанку"

Грошы — гэта не галоўнае, што знайшлі пры ператрусе ў "Белгазпрамбанку". Пра гэта Аляксндр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з прадстаўнікамі апазіцыі ў Брэсце 22 чэрвеня.

Кіраўнік дзяржавы заклікаў не пераходзіць на абразы. "Не трэба нас тузаць, абражаць. Я пакуль яшчэ дзеючы прэзідэнт. Ні ў адной краіне не дазволена абражаць людзей. Я ж нікога з вас не абразіў асабіста", — перадае БЕЛТА яго словы. Верагодна, слова "шалудзівы", як ён называе апанентаў, Лукашэнка абразай не лічыць.

У размове ён згадаў крымінальную справу "Белгазпрамбанка" і затрыманага па гэтай справе Віктара Бабарыку, прэтэндэнта на прэзідэнцкую пасаду. 

"А чаму мы іх цяпер вымушаны былі прыхапіць? А таму, што яны пачалі канцы ў ваду хаваць, пачалі вывозіць грошы, карціны. Калі мы пайшлі ў банк, ведаеце, што знайшлі ў ячэйках? Грошы — гэта не галоўнае. Мы знайшлі флэшкі, жосткія дыскі і мора інфармацыі. І гэтага баяцца іх гаспадары", - заявіў кіраўнік Беларусі.

На яго думку, яго апаненты на гэтых выбарах уцякуць за мяжу, бо маюць там уласнасць. "Яны туды паедуць, рана ці позна збягуць, а вы тут застанецеся. Падумайце над тым, што я сказаў", — звярнуўся ён да дэмакратычных актывістаў. Ён заклікаў іх аб'яднацца дзеля інтарэсаў краіны. 

Старшыня Камітэта дзяржкантролю Іван Церцель заяўляў, што людзі, затрыманыя па "справе Белгазпрамбанка", вывелі за мяжу 430 мільёнаў долараў. Віктара Бабарыку ён назваў арганізатарам супрацьпраўнай дзейнасці.  

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі