Лукашэнка расказаў, як "праз калена" прымусіў мадэрнізаваць дрэваапрацоўку
7 чэрвеня Аляксандр Лукашэнка наведвае ААТ "Нафтан" у Наваполацку.
Падчас сваёй працоўнай паездкі ён запатрабаваў ад кіраўніцтва Віцебскай вобласці выразна бачыць стратэгію рэгіянальнага развіцця.
Кіраўнік дзяржавы заявіў, што ўмовы для развіцця малога і сярэдняга бізнэсу ў краіне ўжо створаныя, таму цяпер трэба думаць аб развіцці стратэгічных галін і прадпрыемстваў. Як прыклад ён згадаў мадэрнізацыю дрэваапрацоўчай галіны.
"Калісьці праз калена я ўсіх прымусіў мадэрнізаваць дрэваапрацоўку. Крычалі, лямантавалі — сёння дрэваапрацоўка дае вынік у цэлым па краіне", — цытуе прэс-служба словы Лукашэнкі.
Але, як высветліла Еўрарадыё, справаздачы мадэрнізаваных прадпрыемстваў за 2018 год не паказваюць прыбытку. Усе разам дзевяць мадэрнізаваных заводаў прынеслі за мінулы год 136,7 млн рублёў ($65 млн) чыстай страты.