Лукашэнка раскрыў "таямніцу" Пуціна?
Курск
Войскі Украіны прасунуліся на курскім напрамку на 30-35 кіламетраў, вынікае са слоў Аляксандра Лукашэнкі.
"Два дні таму атака на курскім напрамку, дзе яны прасунуліся на некалькі дзясяткаў кіламетраў – 30-35 ужо сёння. Абкопваюцца там", - сказаў Лукашэнка, размаўляючы сёння з чыноўнікамі Магілёўскай вобласці.
Украінскія войскі зайшлі ў Курскую вобласць і замацаваліся ў памежнай зоне 6 жніўня. У пятніцу, 9 жніўня, становішча ў Курскай вобласці прызналі надзвычайнай сітуацыяй федэральнага характару. Пры гэтым расейскія дзяржаўныя СМІ пішуць, што сітуацыя ў Курскай вобласці "максімальна пад кантролем Узброеных Сіл РФ".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.