Лукашэнка распавёў, у якім выпадку можа не балатавацца на выбарах
Па яго словах, яго могуць спыніць "прыдуркаватасць, тупаватасць або хвароба".
Аляксандр Лукашэнка адказаў на пытанне журналіста Еўрарадыё Змітра Лукашука наконт таго, калі ён не пойдзе на выбары.
Беларускі кіраўнік заявіў, што не мае такога права — не ісці на выбары. Па яго словах, што такое магчыма толькі ў выпадку "прыдуркаватасці, тупаватасці або хваробы" ("слабоумие, тупоумие или болезнь").