"Спецыяльныя добраахвотніцкія атрады" створаць ва ўсіх сілавых структурах
"Ветэранаў" вучаць штурмаваць акопы
"Спецыяльныя добраахвотніцкія атрады" створаць ва ўсіх сілавых структурах Беларусі. Такое даручэнне даў Аляксандр Лукашэнка. Пра гэта расказаў першы намеснік камандуючага ўнутранымі войскамі МУС РБ Аляксандр Быкаў. Першыя такія фармаванні з'явіліся менавіта ва ўнутраных войсках, і яны праходзяць падрыхтоўку "з улікам рэалій сучасных баявых дзеянняў".
Днямі Лукашэнка прызнаўся, што ўскладае пэўныя надзеі на былых байцоў спецпадраздзяленняў. Цяпер яны на асаблівым уліку. "Гэтая спецпадрыхтоўка вельмі дорага нам каштавала", — сказаў ён. Па яго словах, "паляўнічых у нас шмат, яны павінны мець сваё падраздзяленне са сваёй зброяй". Такім чынам, рэжым спрабуе мабілізаваць для сваёй абароны былых сілавікоў ("ветэранаў"), якіх называе "добраахвотнікамі". Гэтыя спецпадраздзяленні рыхтуюць да барацьбы з "даверсантамі" і "незаконнымі ўзброенымі фармаваннямі", вучаць штурмаваць акопы. Яны ўдзельнічаюць у рэпрэсіях.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.