Лукашэнка размаўляў з Эрдаганам пра вайну
Аляксандр Лукашэнка і Рэджэп Таіп Эрдаган / https://www.facebook.com/trpresidency/
13 кастрычніка ў Астане ў Казахстане Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з прэзідэнтам Турцыі Рэджэпам Таіпам Эрдаганам. Для прэсы яны не сказалі ні слова. Прэс-служба Лукашэнкі напісала, што "сустрэча за зачыненымі дзвярыма" працягвалася каля гадзіны.
Відавочна, што галоўнай тэмай размовы была вайна ва Украіне. Лукашэнка атрымаў папярэджанне Захаду, каб і не думаў яшчэ больш уцягваць Беларусь у ваенныя дзеянні на баку Расіі. Яшчэ адна важная для Аляксандра Лукашэнкі тэма — заходнія санкцыі.
На сустрэчы прысутнічаў міністр замежных спраў РБ Уладзімір Макей.
У Астане праходзіць саміт Канферэнцыі па ўзаемадзеянні і мерах даверу ў Азіі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.