Лукашэнка спрабуе вырашыць важныя справы да 1 кастрычніка
Аляксандр Лукашэнка спрабуе вырашыць важныя справы да 1 кастрычніка. Да таго часу мусіць з’явіцца абноўлены дэкрэт № 3 і пакет дакументаў аб стымуляванні дзелавой ініцыятывы. 3 жніўня Лукашэнка назваў дату, калі хоча мець новы варыянт дэкрэта № 3 “Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства”. Пра тое, што грамадства і прадпрымальнікі павінны пабачыць да першага дня кастрычніка пакет дакументаў, які здыме перад бізнесам адміністрацыйныя бар’еры, кіраўнік дзяржавы заявіў 8 жніўня. Час яшчэ ёсць, магчыма, што за амаль два месяцы Аляксандр Лукашэнка вырашыць да 1 кастрычніка яшчэ нейкія важныя справы.