Лукашэнка сёння правядзе нараду, прысвечаную прадпрымальнікам
17 сакавіка кіраўнік дзяржавы наведае мінскі гандлёва-забаўляльны цэнтр "Экспабел".
У аўторак, 17 сакавіка, Аляксандр Лукашэнка наведвае мінскі гандлёва-забаўляльны цэнтр "Экспабел", дзе мусіць сустрэцца з прадпрымальнікамі. Як інфармуе БЕЛТА, сёння ж з яго ўдзелам пройдзе нарада, прысвечаная рэгуляванню і развіццю асобных відаў прадпрымальніцкай дзейнасці. Пры гэтым, большая частка ўдзельнікаў гэтага мерапрыемства — прадпрымальнікі. Дзе адбудзецца нарада, не паведамляецца.
Прадпрымальнікі падрыхтавалі пытанні Аляксандру Лукашэнку
Нагадаем, што ІП найперш турбуюць змены ў заканадаўстве. Ад прадпрымальнікаў патрабуюць прадаваць тавары лёгкай прамысловасці абавязкова з сертыфікатамі Мытнага саюза. Гэтая норма мусіла ўжо пачаць дзейнічаць з 1 сакавіка, але новаўвядзенне адклалі. У Адміністрацыі прэзідэнта падрыхтавалі новы ўказ, які будзе кантраляваць дзейнасць індывідуальных прадпрымальнікаў. Згодна з ім, прадпрымальнікам дазволяць гандляваць без сертыфікатаў, але павялічаць фіксаваны падатак на даданую вартасць.
“Дзе беларускія джынсы, дзе пакупнікі?” – што іпэшнікі спытаюць у Лукашэнкі
Дарэчы, на пачатак 2015 года ў нашай краіне налічвалася амаль 370 тысяч суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва. За чатыры апошнія гады колькасць прадпрымальнікаў павялічылася на 17%.
Людзей у "Экспабел" прапускаюць толькі праз металашукальнік
Апошні раз Аляксандр Лукашэнка сустракаўся з прадпрымальнікамі дзесяць гадоў таму. Тады ён наведваў рынак "Максімус" у мікрараёне "Малінаўка" ў Мінску (на здымку). Фота — з архіву прэс-службы кіраўніка дзяржавы.
Галоўнае фота: ria.ru