Лукашэнка: У Беларусі не плануецца скарачаць адпачынак па доглядзе дзіцяці

Лукашэнка: У Беларусі не плануецца скарачаць адпачынак па доглядзе дзіцяці

1 чэрвеня падчас наведвання памежнай заставы "Дывін" у Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці Аляксандр Лукашэнка выказаўся наконт неабходнасці значна ўзмацніць падтрымку сем'яў з дзецьмі. Ён сустракаўся з сем'ямі памежнікаў і заявіў, што ў Беларусі не плануецца скарачаць адпачынак па доглядзе дзіцяці да трох гадоў.

"Пакуль мы гэта цягнем, — цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА. — Але астатнія льготы, я мяркую, трэба прадастаўляць вялікія, калі нараджаецца трэцяе дзіця. Вельмі вялікія. Кватэра... Чацвёртае [дзіця] — яшчэ больш льготы. Пятае — беспрэцэдэнтная льгота. Я паволі гэта ўжо пачынаю рабіць".

Лукашэнка падкрэсліў, што ўлады будуць "вельмі зацікаўляць" беларусаў у тым, каб у сем'ях было больш дзяцей.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі