Лукашэнка: у дамове аб ЕЭС павінна быць болей эканомікі, чым палітыкі

Да гэта сустрэчы Аляксандр Лукашэнка абмеркаваў праект дамовы аб Еўразійскім эканамічным саюзе з сябрам Савета камісіі ад Беларусі Сяргеем Румасам. У Віктара Хрыстэнка беларускі кіраўнік пацікавіўся, як ідзе праца па гэтай дамове.


“Я хацеў бы ад вас як ад галоўнай дзеючай асобы па арганізацыі гэтай усёй працы пачуць, як ідзе праца па гэтай дамове, — сказаў Лукашэнка. — Як мы прасоўваемся, істотна або няма ніякіх зрухаў. Чаго тут болей — палітыкі, эканомікі. Хацелася б, каб другога. Усё ж без палітыкі нікуды, але тым не менш гэта эканамічны саюз, таму, калі ёсць прэтэнзіі да беларускага боку, я хацеў бы, каб вы сапраўды вельмі шчыра, як гэта заўсёды ў нас бывае, сказалі. У нас ёсць час выправіцца. Я не думаю, што мы вельмі адстаём або тармозім гэтыя працэсы”.  



Па словах Віктара Хрыстэнка, праца над дамовай ідзе ў звышінтэнсіўным няспынным рэжыме. Задзейнічаныя сотні экспертаў з трох урадаў, з камісіі. “Трэба сказаць, што дакумент атрымліваецца. Атрымлівеацца комплексны, як і хацелі, які ахоплівае ўсе пытанні дзейнасці Еўразійскага эканамічнага саюзу. Менавіта як эканамічнага саюза, эканамічнай інтэграцыі”, — прыводзіць словы Хрыстэнка БЕЛТА.



Паводле Хрыстэнка, на сённяшнім паседжанні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савету будуць абмяркоўвацца пытанні, якія без кіраўнікоў дзяржаў абмяркоўваць немагчыма. Напрыклад, пытанні аб фармаванні агульнага рынку нафты, нафтапрадуктаў, газу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі