Лукашэнка ўхваліў "нацыянальную канцэпцыю айчыннай гісторыі"

Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў, каб нічога "нацыяналістычнага" ў новым музеі не было

Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў, каб нічога "нацыяналістычнага" ў новым музеі не было / president.gov.by

Аляксандр Лукашэнка ўхваліў "нацыянальную канцэпцыю айчыннай гісторыі". Яе яму прадставілі на нарадзе, прысвечанай праекту "культурна-гістарычнага комплексу "Нацыянальны гістарычны музей", расказаў яе ўдзельнік, намеснік старшыні пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры і навуцы Вячаслаў Даніловіч.

"Нашымі гісторыкамі распрацавана нацыянальная канцэпцыя айчыннай гісторыі на аснове ідэалогіі беларускай дзяржавы, у рэчышчы нашай гістарычнай палітыкі, — цытуе словы Даніловіча sb.by. — ...Тут мы аб'ектыўна, нічога не скажаючы і не фальсіфікуючы, пакажам па кожным гістарычным перыядзе ролю і значэнне нашых продкаў: тое, што было зроблена імі, праз якія складанасці ім давялося прайсці, каб адстаяць права жыць на гэтай зямлі так, як мы лічым патрэбным".

Вячаслаў Даніловіч лічыць, што сіла гэтай канцэпцыі ў тым, што "мы не выкраслілі ніводны гістарычны перыяд". Згадваючы гэтыя перыяды, ён не назваў Рэч Паспалітую (пра ВКЛ не забыўся). А адным з галоўных этапаў назваў савецкі, бо тады "была закладзена наймагутнейшая грамадска-палітычная, сацыяльна-эканамічная і духоўна-культурная база для сучаснай Рэспублікі Беларусь".

Плануецца, што Нацыянальны гістарычны музей, які цяпер знаходзіцца ў цэнтры сталіцы, размесціцца на ўскраіне — на ўчастку паміж праспектам Пераможцаў, Арлоўскай вуліцай і ракой Свіслач. Гэтае месца Лукашэнка лічыць "цалкам аптымальным". Ён запатрабаваў, каб нічога "нацыяналістычнага" ў новым музеі не было. 

Што да канцэпцыі будынка музея, то ўжо з'явілася яе жорсткая крытыка.

Лукашэнка ўхваліў "нацыянальную канцэпцыю айчыннай гісторыі"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі