Лукашэнка выказаўся наконт дэкларацыі рыжскага саміту і "анэксіі Крыма"
У пятніцу кіраўнік дзяржавы выступіў на з'ездзе Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі
У пятніцу, 22 траўня, Аляксандр Лукашэнка выступіў супраць спробаў "уцягнуць Беларусь" у спрэчкі па Крыме. Ён прамаўляў на з'ездзе Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі і спыніўся на Рыжскім саміце, які праходзіць сёння.
"Трэба спачатку вырашыць праблему [ўстанаўлення міру ва Украіне], а пасля ўжо будзем разбірацца — хто мае рацыю ці вінаваты. Не, спрабуюць уцягнуць Беларусь: "давайце тут [у выніковай дэкларацыі Рыжскага саміта Усходняга партнёрства] запішам, што гэта "анэксія", — цытуе словы Лукашэнкі РІА "Новости".
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што беларускае кіраўніцтва такую пазіцыю не можа падтрымаць. "Таму мы ва Усходнім партнёрстве ледзь не ізгоямі сёння апынуліся", — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Паводле яго слоў, Беларусь не хоча ўвязвацца "ні ў якія авантуры", а хоча, каб з беларускай зямлі "паходзіў мір".
Нагадаем, па выніках Рыжскага саміту плануецца прыняць выніковую рэзалюцыю. Учора агенцтва Reuters паведаміла пра тое, што Беларусь і Арменія блакуюць падпісанне дакумента з-за наяўнасці ў дакуменце фразы пра анексію Крыма.
Парашэнка: Гэта праблема Беларусі, а не ЕС ці Украіны
Макей: Мы хочам, каб Рыжскі саміт даў надзею на мір і стабільнасць
Фота: ria.ru