Лукашэнка вызваліў ад пасады начальніка аднаго з дэпартаментаў МНС
Аляксандр Лукашэнка вызваліў ад пасады начальніка Дэпартамента па наглядзе за бяспечным вядзеннем прац у прамысловасці Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі Аляксандра Кудрашова. “У сувязі з выхадам у адстаўку”, — адзначаецца ў паведамленні, змешчаным на сайце кіраўніка дзяржавы.
Цікава, што некалькі тыдняў таму былы кіраўнік грамадскай арганізацыі “Беларускае добраахвотнае пажарнае таварыства” Валянцін Карпіцкі заявіў пра яе “рэйдарскі захоп” Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях. Было зменена кіраўніцтва арганізацыі, яе назіральную раду ўзначаліў якраз Аляксандр Кудрашоў.