Лукашэнка загадаў дэпутатам весці дыялог з апазіцыяй
І цягнуць у парламент людзей з усімі меркаваннямі.
У сваім пасланні да парламента і народа Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на неабходнасць супрацоўніцтва ўладаў з апазіцыяй. У якасці настаўлення дэпутатам ён параіў ім весці дыскусіі нават з самымі крайнімі апазіцыянерамі. Лукашэнка сказаў, што дэпутаты могуць нават “сябраваць” з імі.
"Не ўсе яны шкодныя і гадасныя. Не ўсе яны хочуць шкоды нашай краіне..." — выказаўся Лукашэнка пра апазіцыянераў.
Ён таксама гаварыў пра беларускую знешнюю палітыку, пра яе шматвектарнасць. Лукашэнка аспрэчвае, што ўдзел у Еўразійскім эканамічным саюзе пагражае незалежнасці Беларусі. Ён лічыць, што ў будучыні будзе пабудавана адна Еўропа, "ад Атлантыкі да Ціхага акіяну". Па словах Лукашэнкі, ЕАЭС знойдзе агульную мову з ЕС, але ж Расія пры гэтым застаецца галоўным стратэгічным партнёрам Беларусі.