Аляксандр Лукашэнка выступіць з пасланнем да Нацыянальнага сходу

Аляксандр Лукашэнка выступіць з пасланнем да Нацыянальнага сходу

Аляксандр Лукашэнка выступіць з традыцыйным пасланнем да беларускага народу і Нацыянальнага сходу. На сумеснае пасяджэнне збяруцца Палата прадстаўнікоў і Савет Рэспублікі. Аднак дакладная дата і час яшчэ невядомыя. Паводле слоў старшыні Савета Рэспублікі Міхаіла Мясніковіча, Лукашэнка выступіць з пасланнем у красавіку ў Доме ўраду, інфармуе БЕЛТА.

У 2015 годзе кіраўнік дзяржавы выступаў з пасланнем 29 красавіка. Звычайна Аляксандр Лукашэнка закранае пытанне палітыкі, эканомікі, сацыяльнай галіны, адукацыі, культуры, спорту. Ён выказваецца пра выпадкі карупцыі, згадвае "пятую калону", гаворыць пра заробкі, пенсіі і цэны, пра пенсійны ўзрост. На пасланні прысутнічаюць не толькі сенатары і дэпутаты, але і чальцы ўраду, вышэйшыя службовыя асобы, дырэктары прадпрыемстваў, дыпламаты, кіраўнікі СМІ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі