Лукашэнка загадаў "на ўсю катушку" кантраляваць нядобранадзейныя сем'і
Ілюстрацыя / inform-progulka.by
Па ўзроўні злачыннасці на адзінку насельніцтва Мінская вобласць займае першае месца па рэспубліцы (сярэдні ўзровень злачыннасці на 10 тысяч чалавек па Беларусі складае 70 злачынстваў, у Мінскай вобласці — 85). Аляксандр Лукашэнка звязвае крымінагенную абстаноўку з недастатковым кантролем нядобранадзейных сем'яў.
Паводле яго слоў, перадае БелТА, інфармацыя аб няшчасці ў сем'ях часцяком ігнаруецца. У выніку, пагрозы здароўю і жыццю дзіцяці не выяўляюцца своечасова.
"Я хачу, каб вы пачулі тое, што я сказаў, — заклікае Лукашэнка. — Не так шмат у раёне гэтых нядобранадзейных сем'яў. Гэтыя сем'і павінны быць у вас на кантролі. І з імі размова павінна быць да двух, нават не да трох. Спытайце на ўсю катушку".
У той жа час беларускі лідар адзначыў, што раней прымаліся жорсткія рашэнні ў рабоце з нядобранадзейнымі сем'ямі. Ён сказаў, што зараз недапушчальна аслабляць патрабаванні да іх выканання.
"Пытанні абароны падрастаючага пакалення павінны быць на пастаянным кантролі кіраўнікоў мясцовай улады любога рангу", — рэзюмаваў прэзідэнт.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.