Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі "няма чырвоных дырэктараў і алігархаў"

Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі "няма чырвоных дырэктараў і алігархаў"

24 лістапада з удзелам Аляксандра Лукашэнкі прайшла нарада, прысвечаная стратэгіі развіцця айчыннага машынабудавання. На ёй было заяўлена, што сітуацыю трэба кардынальным чынам выпраўляць. Для гэтага ёсць неабходныя рэзервы.

Як інфармуе прэс-служба кіраўніка дзяржавы, Лукашэнка вырашыў замест праслухоўвання дакладаў задаваць прысутным міністрам, старшыням аблвыканкамаў, дырэктарам "канкрэтныя пытанні". Найперш яго цікавіла сітуацыя на найбуйнейшых прадпрыемствах (пытанні экспарту, складскіх запасаў, вяртання дэбіторскай запазычанасці). Кіраўнік Беларусі запатрабаваў больш актыўна працаваць над дэверсіфікацыяй рынкаў збыту. У бліжэйшы час будзе праведзены аналіз працы прадстаўніцтваў беларускіх кампаній у замежжы, а таксама іх кадравы склад. Асаблівая ўвага была звернутая на якасць прадукцыі, на тое, што трэба павялічваць даходы работнікаў.

Аляксандр Лукашэнка паабяцаў, што дзяржава пры неабходнасці дапаможа прадпрыемствам, але пры ўмове, што будуць канкрэтныя замовы і выгадныя праекты. Адначасова ён заявіў, што дырэктары, кіраўнікі ведамстваў павінны вырашаць праблемы, якія ўзнікаюць і якія ляжаць у сферы іх кампетэнцыі. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што "разлічваць трэба толькі на сябе". Паводле яго слоў, у свеце цяпер столькі праблем, што "той, хто першым пачне вылазіць з гэтых праблем, той і застанецца жывы". А хто будзе адставаць, тым "дапамогуць патануць".

"У краіне няма чырвоных дырэктараў і алігархаў, — казаў на нарадзе Лукашэнка. — Усе павінны напружвацца і даваць вынік. Вы не мне гэтыя вынікі даеце. Гэта ваш гонар, вашы прадпрыемствы. І вы, калі ласка, варушыцеся. Упэўнены, што ў гэтай сітуацыі можна нармальна працаваць".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі