Лукашэнка згадаў пра "дзясяткі, а можа і сотні магіл" на мяжы з Польшчай

Лукашэнка згадаў пра "дзясяткі, а можа і сотні магіл" на мяжы з Польшчай

9 траўня ў сваёй прамове з нагоды Дня перамогі Аляксандр Лукашэнка гаварыў на самыя разнастайныя тэмы. Нечакана згадаў ён і выдумкі польскага дэзерціра Эміля Чэчкі, які ў канцы мінулага года перайшоў на беларускую тэрыторыю і заявіў, што польскія вайскоўцы ўчыняюць масавыя забойствы мігрантаў і валанцёраў. Ніякіх доказаў ён не прывёў, а ў ААН заявілі, што інфармацыі пра масавы расстрэл мігрантаў на мяжы Беларусі і ЕС няма. Чэчку актыўна выкарыстоўвала беларуская прапаганда, а ў сакавіку сёлета яго знайшлі павешаным у Мінску.

"Вы баіцеся пусціць туды [на польска-беларускую мяжу] людзей, таму што яны ўбачаць дзясяткі, а можа быць і сотні магіл загінулых людзей, якія ішлі да вас на ваш заклік зусім нядаўна праз нашу мяжу! — эмацыйна гаварыў Лукашэнка. — Вы іх хапалі, забівалі і закопвалі там, на тым месцы ў лесе!".

Аляксандр Лукашэнка не стаў "расшыфроўваць", хто ж "забіваў" і "закопваў". Як бачым, выдумкі польскага дэзерціра працягваюць транслявацца. Як і прыдуманы "заклік" Захаду да мігрантаў. Насамрэч, адказнасць за міграцыйны крызіс была ўскладзена на афіцыйны Мінск.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі