Лукашэнку не дае спакою "мяцеж айцішнікаў" у 2020 годзе

Пікет айцішнікаў у Мінску ў 2020 годзе / Tut.by
Пікет айцішнікаў у Мінску ў 2020 годзе / Tut.by

17 лістапада Аляксандр Лукашэнка абмяркоўваў з дырэктарам Парку высокіх тэхналогій Усеваладам Янчэўскім "перспектывы развіцця" ПВТ. Паводле яго слоў, прыйшоў час вярнуцца да яго функцыянавання.

"Не з пункту гледжання, хутчэй за ўсё, эканамічнага нават, колькі з пункту гледжання маральнага нейкага, можа быць, палітычнага, цытуе словы Лукашэнкі sb.by. — Скажам шчыра, успамінаючы 2020 год, той мяцеж, які быў навязаны нашаму народу, супрацоўнікі Парку высокіх тэхналогій праявілі сябе, мякка кажучы, не з лепшага боку. І, вядома, у грамадстве ў большасці сваёй прысутнічае нейкая насцярожанасць у гэтым стаўленні".

Насамрэч "насцярожанасць" прысутнічае не ў грамадстве, а ў Аляксандра Лукашэнкі. Айцішнікі масава ўдзельнічалі ў пратэстах 2020-га, шмат іх трапіла пад рэпрэсіі, былі вымушаныя з'ехаць за мяжу і працягваюць з'язджаць. І вось у такой сітуацыі Лукашэнка кажа, што "трэба ўсё ж такі гэты парк паварочваць, каб ён працаваў перш за ўсё на краіну, і працаваў эфектыўна". Дзяржаўнаму бюджэту вельмі патрэбны грошы.

"Я не чакаў. За тры кварталы — 9 месяцаў гэтага года экспарт парку наблізіўся да $2 млрд. Я гэтага не чакаў. Я думаў, вы там ўжо разбегліся па закутках планеты", цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі БЕЛТА.

Першы віцэ-прэм'ер Мікалай Снапкоў заявіў, што ПВТ "здольны выконваць любыя задачы на сусветнай прасторы". Аднак твары ўдзельнікаў нарады былі невясёлыя.

Лукашэнку не дае спакою "мяцеж айцішнікаў" у 2020 годзе

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі