Львоў не будзе купляць 100 аўтобусаў МАЗа, нягледзячы на яго перамогу ў тэндары

Львоў не будзе купляць 100 аўтобусаў МАЗа, нягледзячы на яго перамогу ў тэндары

Львоў не будзе купляць 100 аўтобусаў МАЗа, нягледзячы на яго перамогу ў тэндары. Пра гэта ў відэазвароце ў Facebook заявіў кіраўнік украінскага горада Андрэй Садавы. "Мы не маем права фінансаваць "рэжым", — сказаў ён.

Львоў набывае аўтобусы на сродкі Еўрапейскага інвестыцыйнага банку. Садавы кажа, што не дзіўна, што перамагае беларуская кампанія — "Беларусь падтрымлівае свайго вытворцу, таму прапанавалі самы нізкі кошт і абышлі ўкраінскіх канкурэнтаў". Мэр Львова звяртаецца ў ЕІБ, каб тэндар правесці паўторна.

Яшчэ ў студзені Садавы раіўся з гараджанамі: ці этычна купляць беларускія аўтобусы? Меркаванні падзяліліся, але многія выказваліся супраць закупкі МАЗаў — хоць бы таму, што ў Львове ёсць свая вытворчасць аўтобусаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі