Ля мінскай ратушы ў суботу забароняць паркоўку
Аўтамабілі парушальнікаў прыбярэ эвакуатар.
Паркоўку машын па вуліцы Камуністычнай і плошчы Свабоды ў Мінску часова забароняць 16 траўня. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў аддзеле ДАІ Цэнтральнага РУУС.
Стаянка транспарту на Камуністычнай будзе забароненая ад вуліцы Чырвонай да вуліцы Кісялёва і плошчы Свабоды (ля ратушы) — з 6.00 да 15.00.
ДАІ рэкамендуе кіроўцам улічваць гэтую інфармацыю падчас выбару месцаў для паркоўку і заклікае ў выпадку вымушанага прыпынку пакідаць на лабавым шкле кантактны нумар для сувязі. Машыны парушальнікаў прыбярэ эвакуатар.
Фота з архіву