Ля палігона вучэнняў "Захад-2017" павесілі расцяжку "Рускі салдат, ідзі дамоў"
Каля палігона "Лосвіда" на Віцебшчыне на адной з дарог з'явілася расцяжка "Рускі салдат, ідзі дамоў". пра гэта ў сваім акаўнце на Фэйсбуку паведаміў апазіцыянер Павел Севярынец.
"Лосвіда" — адзін з палігонаў, дзе праз некалькі дзён пачнуцца беларуска-расійскія вайсковыя вучэнні "Захад-2017". Беларуская апазіцыя, як і палітыкі суседніх краінаў, з насцярожанасцю ставіцца да гэтых вучэннях, падазраючы, што яны могуць стаць крокам для расійскай агрэсіі.
Вучэнні пройдуць з 14 па 20 верасня. У Беларусі пад іх будуць задзейнічаныя шэсць вайсковых палігонаў.