Лябедзька: беларускі батальён імя Каліноўскага — галаўны боль для Лукашэнкі

Лябедзька: беларускі батальён імя Каліноўскага — галаўны боль для Лукашэнкі

Прадстаўнік Святланы Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе Анатоль Лябедзька выказаўся пра цяперашнія страхі Аляксандра Лукашэнкі. Лябедзька ў складзе дэлегацыі беларускага дэмакратычнага руху наведаў Украіну, правёў сустрэчы ў Кіеве з мясцовымі беларусамі і з украінскімі палітыкамі. У пятніцу на нарадзе ў Мінску Лукашэнка згадаў "цэлую дэлегацыю", якая паехала ва Украіну "добраахвотніцкія атрады наведваць і фармаваць".

"Лукашэнка звычайна не каментуе дзеянні сваіх апанентаў, але ў гэтай сітуацыі ён не ўтрымаўся — пракаментаваў нашу паездку ва Украіну, — кажа ў відэазвароце Анатоль Лябедзька. — З чым гэта звязана? Лукашэнку раздражняюць заявы Еўропы і ЗША, яго напружвае пытанне санкцый, але рэальна баіцца ён толькі сілу".

Палітык лічыць, што Аляксандра Лукашэнку палохае і фармаванне беларускіх добраахвотніцкіх атрадаў, якія змагаюцца за Украіну супраць расійскіх войск, і ўкраінска-беларускі ваенна-палітычны саюз, які пачынае складвацца, насуперак яго намаганням.

"І ў сітуацыі, калі яго падтрымка па пытаннях вайны [сярод беларусаў] складае 3%, то канешне ж Лукашэнка нервуецца, — працягвае Лябедзька. — І зусім відавочна, што ён баіцца адпраўляць сваіх салдат ва Украіну, таму што ва Украіне ўжо ёсць... рэальны супраціў, добраахвотніцкія атрады. Добрахвотніцкі батальён, які ёсць ва Украіне — гэта галаўны боль для Лукашэнкі. І ён бачыць, што жадаючых уступіць у гэты батальён вялізная колькасць".

Лябедзька: беларускі батальён імя Каліноўскага — галаўны боль для Лукашэнкі
Валерый Кавалеўскі і Анатоль Лябедзька ў Кіеве / Twitter

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі