Лябедзька не стане вылучацца на пасаду старшыні АГП

Лябедзька не стане вылучацца на пасаду старшыні АГП

Анатоль Лябедзька сыходзіць з пасады кіраўніка Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Пра гэта ён заявіў сёння на з’ездзе арганізацыі, які праходзіць у Мінску. Лябедзька адзначыў, што для яго гэта першы з’езд АГП, на які ён не рыхтаваў тэзісы. Ён таксама прызнаецца, што не мае “запаснога аэрадрому”.

Анатоль Лябедзька падзякаваў усёй сваёй камандзе за адданую працу. Скончыў свой кароткі выступ ён словамі “Жыве Беларусь!”, — перадае Радыё Свабода.

На з’ездзе АГП павінны абраць новага кіраўніка партыі. Раней меркавалася, што дзеючы старшыня будзе балатавацца на чарговы тэрмін. Таксама паўдзельнічаць у выбарах старшыні арганізацыі мела намер дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая, але напярэдадні яна абвесціла, што не будзе балатавацца.

З верагодных прэтэндэнтаў — намеснікі старшыні Васіль Палякоў і Мікалай Казлоў, а таксама актывіст Сяргей Скрабец.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі