Лябедзька забраў “жучок” з сабой і збіраецца звяртацца ў Генпракуратуру

Лябедзька забраў “жучок” з сабой і збіраецца звяртацца ў Генпракуратуру

Лідар Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька будзе звяртацца ў Генпракуратуру ў справе знойдзенага "жучка". Як паведамляла Еўрарадыё, апазіцыйны палітык у мінскай кавярні “Салодкі фальварак”, у чакаенні сваіх паплечнікаў Уладзіміра Някляева і Мікалая Статкевіча, знайшоў у сурвэтніцы “жучок” для праслухоўвання. Яго Лябедзька забраў з сабой. Хаця, вядома, палітыку карцела запытацца ў бармэна, які “арганізаваў” праслухоўванне, колькі яму даплочваюць, але ён вырашыў не скандаліць.

У выніку сустрэча ў фармаце “Лябедзька-Някляеў-Статкевіч” прайшла на вуліцы. Палітыкі пасмяяліся і вырашылі даць ход гэтай справе.

“Мы звернемся да генеральнага пракурора на прадмет, ці выдаваў ён санкцыі на праслухоўванне нашых тэлефонаў, таму што дамаўляліся пра сустрэчу мы, не называючы месца, а сказалі, што сустракаемся на “старым месцы". Гэта азначае, што тэлефоны праслухоўваюцца, — перакананы Лябедзька. — Ну і, магчыма, таксама будзем настойваць на завядзенні крымінальнай справы: чаму, з якой нагоды праслухоўваюць грамадзян РБ і хто за гэтым стаіць. Канечне, гэта сакрэт палішынеля, але такі фармальны крок мы зробім, не разлічваючы, што нам у кайданках прывязуць тых, хто гэта ажыццяўляе”.

 

Лябедзька забраў “жучок” з сабой і збіраецца звяртацца ў Генпракуратуру

Былы палітвязень Мікалай Статкевіч у каментары Еўрарадыё так характарызуе знаходку: “Дубовая, кандовая, але вялікая батарэйка. Я думаю, мо нават дабівае да іхняга цэнтральнага будынку — нават машыну паблізу не трэба ставіць. Хаця звычайна ставяць машыну з прыёмнікам і запісваюць”.

Фота з сацыяльных сетак

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі