Лябедзьку аштрафавалі на 10,5 млн за ўдзел у акцыі прадпрымальнікаў

Лябедзьку аштрафавалі на 10,5 млн за ўдзел у акцыі прадпрымальнікаў

Старшыню Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзьку аштрафавалі на 10,5 млн рублёў за ўдзел у акцыі прадпрымальнікаў 15 лютага на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску. Такое рашэнне 15 сакавіка вынесла суддзя суда Цэнтральнага раёна сталіцы Вікторыя Шабуня, паведамляе БелаПАН.

Як паведамляла Еўрарадыё, той жа суд у аўторак разглядаў і адміністрацыйную справу ў дачыненні да палітолага Уладзіміра Мацкевіча. Яго абвінавачваюць ва ўдзеле ў той жа акцыі. Аднак, паводле слоў Мацкевіча, 15 лютага ён знаходзіўся за мяжой і ў мітынгу не мог удзельнічаць. У судзе ён паказаў выкарыстаныя квіткі на самалёт і штамп у пашпарце, якія пацвярджаюць, што ў гэты дзень ён знаходзіўся ў Варшаве. Дзіўна, але супрацоўнікі АМАПу сведчылі ў судзе, што бачылі Мацкевіча на вулічнай акцыі. У выніку суд адправіў справу ў міліцыю на дарасследаванне.

Міліцыянер на судзе: Мацкевіча не ведаю, але на акцыі яго пазнаў!

Лябедзьку аштрафавалі на 10,5 млн за ўдзел у акцыі прадпрымальнікаў

Раней за ўдзел у акцыі ІП былі аштрафаваныя лідар руху "За дзяржаўнасць і незалежнасць" Уладзімір Някляеў і актывіст Аб'яднанай грамадзянскай партыі Вольга Маёрава. Іх аштрафавалі на 10,5 млн рублёў штрафу кожнага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі