"Ляпис Трубецкой" і Akute выступілі на фэсце Galapagai у Літве (фота)
"Ляпісы" сабралі пад сцэнай больш людзей, чым хэдлайнеры Clawfinger, а Akute абудзілі фестываль раніцай другога дня.
Фэст Galapagai 2013 праходзіць на азёрным паўвостраве ў горадзе Зарасай (Езяросы), на мяжы Літвы і Латвіі, 2-3 жніўня. У ім удзельнічаюць два беларускія гурты: Akute і "Ляпис Трубецкой" — а таксама шэраг літоўскіх і латвійскіх каманд, шведы Clawfinger, брытанцы Hadouken! і іншыя.
Справаздача і больш фота з Galapagai 2013 — неўзабаве на Еўрарадыё!