“Ляпис Трубецкой” зняў кліп на новую беларускамоўную песню — “Месяц” (фота)

Відэа здымалі ў глухім лесе пад Кіевам. Здымкамі кіраваў ужо добра знаёмы фанатам “Ляпісаў” украінец Аляксандр Сцекаленка. Дагэтуль ён зняў ужо сем кліпаў на песні Сяргея Міхалка, у тым ліку, “Танцуй”, “Ляпис Crew”, “Не быць скотам”.

 

“Месяц” — адна з дзвюх новых песень пласцінкі “Грай”, што складаецца з кампазіцый выключна на беларускай мове. Рэліз альбома адбудзецца ўвосень, а канцэрт-прэзентацыя — 30 лістапада ў Вільні.

 

Фота: Open.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі